Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Як тут весела сьпяваці?

З думак маркотных Як тут весела сьпяваці?
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
А хто маю долю пойме?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як тут весела сьпяваці?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК ТУТ ВЕСЕЛА СЬПЯВАЦІ?

Як тут весела сьпяваці,
Думкай весяліцца,
Калі ў беднай маёй хаце
Сонца жыць баіцца?

Калі дзе ня йду гаротны,
Ня маю прывету,
Калі мой пагляд маркотны
Ня бача прасьвету.

Чорнай долі суд няправы
Не дае спакою;
Зоры шчасьця, зоры славы
Ня льсьняць нада мною.

Не заходзе ка мне ў госьці
Мілая пацеха,
Не нямее людзкай злосьці
Расшальное рэха.

Ў паніжэньні, ў паняверцы
Жыцьця хвілі трачу,
Толькі плача маё сэрца,
Песьня мая плача.