Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Я нясу вам дар…

Жалейка ⁂ (Я нясу вам дар…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Гусьляр
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я нясу вам дар…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я нясу вам дар.
Братніх скіб і сяліб,
Смутных сосен і ліп,
Думак дар, сэрца жар, —
Вольных, звонкіх песень чар.

Гэй! нясу вам дар!
Гэй! гэй! гэй!

Хай-жа песьня ўсюды льлецца,
Ў сэрцах вашых адгукнецца,
Зьзіханецца, ўскалыхнецца,

Як звон той,
Як свой!

А хто брат мне тут і друг,
Ладзь-наладзь душу і слух,
І за песьняй думкай скоч,
Там, дзе Нёман, Дзьвіна, Буг
Точуць наша поле, луг,
Дзе шумяць у сьвет далёкі
Белавежа, Налібокі,

Дзень і ноч,
Думкай скоч!

Прымі дар, сэрца жар,
Вольных, родных песень чар!
Гаю, гаю, гэй!!