Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Ня рвіся к багатым

Нуда Ня рвіся к багатым
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Якія
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня рвіся к багатым.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ РВІСЯ К БАГАТЫМ

Ці пойдуць пажары, хваробы пад стрэхі,
Ці голад, ці холад, ці смутак у хаце, —
Ня йдзі да палацу шукаці пацехі! —
Там толькі пачуеш зласьлівыя сьмехі.
Ой, раю — ня рвіся к багатым, мой браце!

Ня рвіся к багатым ты, доляй убогі,
Ня нойдзеш сэрц братніх, дзе толькі багацьце!
Там будзеш сабой выціраці парогі,
Табе, як сабацы, косьць кінуць пад ногі…
Дык слухай! ня рвіся к багатым, мой браце!

Багаты суляе, адзеты і сыты,
Багатаму цэлы век сьвята па сьвяце, —
Ты-ж вечна працуеш, век потам абліты!
Дык будзь чалавекам, бо ты-ж не забіты!
Падшэптаў багацьця ня слухай, мой браце!