Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Сон на Куцьцю

Як кароль у паход выходзіў… Сон на Куцьцю
Верш
Аўтар: Іда Пілецкая
1925 год
Пераклад: Янка Купала
Воўк і баран
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сон на Куцьцю.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СОН НА КУЦЬЦЮ[1]

(З польскага. Іды Пілецкай)

Сюды, ка мне, за стол, хто другам,
Хто свой, ўсе сядзьма разам;
Ты, жонка, дзеткі, брацьця, кругам,
Во гэтта — пад абразам!

Ка мне, дружкі! хай вас угледжу;
Вітаю хлебам, соляй.
Куцьця сягоньня, сам ня ўседжу
Адзін з сваёю доляй.

На стол, як чынім векаў многа,
Сянца паслаў, глядзеце.
Падбліжцеся-ж!.. вянком старога
Свае ўсе акружэце!

............
Стол доўгі, ўкруг свае ўсе самі,
Твар кожны весел, ясны,
У кожнага душы раямі
Снуюцца думкі шчасны.

І разам слуг людок нясьмелы
Нам пасадзіці трэба,
Ўсіх братняй згоды анел белы
Багаславіць хай з неба.

............
Падайце ўборы мне яркія,
У жалобных нахадзіўся,
Пры мне сягоньня ўсе блізкія,
Сягоньня бог радзіўся.
............
............

Пуста кругом!.. Гэй, гэй, свае дзе?
Дзе анел захаваўся?..
............
Снуюцца цені… сэрца брэдзе…
Ня чуюць… Сам застаўся.



  1. Куцьця — астатак паганскага звычаю сьвяткаваньня ў чэсьць зімы. Адпавядае наогул сьвятам у чэсьць розных квадраў году. Ня носіць у сабе нічога рэлігійнага, забабоннага. Рэд.