Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Як пайду я, пайду…

Адповедзь Як пайду я, пайду…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Дзе-б і праўда жыла…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як пайду я, пайду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯК ПАЙДУ Я, ПАЙДУ…

Як пайду я, пайду па загонах,
Па мазольным аратых сьляду,
Па лугох і па борах зялёных,
І па сёлах убогіх пайду.

На жалейцы сваёй, на гудлівай
Там я песьні пачну расьпяваць;
Прыслухайся шчасьліў, нешчасьлівы,
Думкі лепшы хачу вызываць!

Я для нівы пагудку зайграю,
Каб радзіла спарней дабрыну,
Каб — баронку стаўляй к жыту з краю —
І ўтрымала жытцо барану.

Я грудзямі прыльну к сенажатцы,
Маліць стану даваць больш сянца,
Вечна ў кветках каб ёй красавацца,
Кветкі шчасьцем цьвілі-б для касца.

Пушчы гукну, каб гордай, скупою
Ня была, дроў давала людзям,
Памагла ваяваць ім з зімою;
Шумаў бору падслухаю сам.

А прыду к свайму ў вёсачку люду,
Пачну з хаткі да хаткі хадзіць,
Жалець сэрца, душы там ня буду,
Буду пець, буду йграць і будзіць.