Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Не спадзейся…

Вясна за вясною… Не спадзейся…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Не для нас…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не спадзейся…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ СПАДЗЕЙСЯ…

Не спадзейся, сын і матка,
Ад жыцьця патолі…
Ні канца, ані пачатку
Вашай чорнай долі.

Ці сягоньня, ці-та заўтра —
Як і ўчора, ўсё так;
Стогн гнязьдзіціся спанатрыў,
Жаль пляце свой мотак.

Шчасьце ў путах… Звод разьвеяў
Думку маладую,
Засталось крыху, надзеі,
Дый паганяць тую.

Вера ў будучыны жніва
Спапялела з гора,
Крыўда-ведзьма незьмянліва
Заліла, як мора.

Гарт апёрся на кургане,
Як ноч, уздыхае,
І ў кургане уздыханьне
Гарту падцінае.

Каня з смагі на пагодзе
„Піць“ галосе ў небе,
Ды ў завею воўк заводзе
Па крывавым хлебе.