Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Ты, зялёная дубрава…

Выйдзі… Ты, зялёная дубрава…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Песьня званара
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты, зялёная дубрава…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ, ЗЯЛЁНАЯ ДУБРАВА…

Ты, зялёная дубрава,
Сон скідай, расьцьвітай,
І шумеці добрай славай
Ня кідай на ўвесь край.

Гамані, расходзься шумам
Ад мяжы да мяжы,
Ўлі надзею вольным думам,
Аб усім раскажы.

Казку быўшых песьнясьпеваў
Распалі, разагрэй;
Разьмяці управа, ўлева
Сухацьвет, сухавей.

Маладыя загаворы
Ў ход пусьці, сатвары;
Яснаглядам долы, горы
Асьвяньці, прыбяры.

Кінь разгонна весьці сьвету
Аб сабе, аб сяўбе,
І да неба вестку гэту
Данясі у кляцьбе.

Абніміся з нівай, роднай
І душой і грудзьмі;
Край прыбіты, непагодны
Ўскалыхні, падымі…