Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Ці-ж ня доля мая?!

Беларус Ці-ж ня доля мая?!
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Грай-жа, музыка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці ж ня доля мая?!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЦІ-Ж НЯ ДОЛЯ МАЯ?!

І на што-ж мне воля вольная,
Залатая, расхахольная? —
Цемняком пайду сьляпы я
На дарожкі крыжавыя!
Эх ты, доля мая,
Маю волю ўжо я!

І на што школа з настаўнікам, —
Добра быць і неахайнікам:
Калі з кніжкі не даўчуся, —
У вастрозе далаўчуся.
Эх ты, доля мая,
Маю школу ўжо я!

І на што-ж мне поля гонейкі,
З дабром клеці, коні, волікі?
Я магу жыць і „пашырэ“
У шырокай у Сібіры.
Эх ты, доля мая,
Зямлю маю ўжо я!

І на што-ж мне хата новая,
Сталы, лавы ўсё дубовыя?
Злыдні змогуць маю сілу, —
Як пан, лягу у магілу,
Эх ты, доля мая,
Хату маю ўжо я!..