Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Чаго хмурыцца?..

Не для нас… Чаго хмурыцца?..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Разьвейся, туман…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чаго хмурыцца?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАГО ХМУРЫЦЦА?..

Чаго хмурыцца
Неба сіняе?
Чаго носяцца
Віхры дзікія?
Чаго шэрыя
Совы ўзгукалісь?
Чаго чорныя
Крукі грагаюць?
Чаго гадзіны
Падкалодныя
Шыпяць, сыкаюць
На сьвятое ўсё?
Ці-та сонейка
Загасілася,
Ці-та ўскрылася —
Апраметная?
Душы сільныя
Абясьсілелі,
Сэрцы добрыя
Азьвярэліся;
Песьні вольныя
Апанурылісь
І магільнымі
Звоняць жальбамі.
А за песьнямі
Звон кайданавы,
Стогн закованых
Разьлягаецца…
Эх, і страшна-ж ты,
Зямля родная:
Эх, і страшна-ж ты,
Жыцьцё людзкае!..