Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Для яе/Людка

Песьня Людка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Мая дзяўчынка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Людка (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЮДКА

Як Людкі ня бачу, —
Ня міла мне жыць:
І сохну, і плачу,
І сон не бяжыць!

І хатка — ня міла,
Ўрагамі — дружкі,
І сьвет — як магіла,
І ночкай — дзянькі!

Як Людку ўгледзеў,
Забыўся на ўсё! —
І плач уцёк недзе,
І раем — жыцьцё!

Хоць поўна хмар неба, —
Сьвет — яснасьць адна!
Сам сыты бяз хлеба,
Вясёлай душа!

Забыты ўсе болькі,
Што ходзяць са мной, —
Ўсё хочацца толькі
Быць з Людкай-красой…

К ружовенькім шчочкам
Губамі прыльнуць
І песьню аб Людцы
На ўвесь сьвет грымнуць!

Грымнуць, — прытуліцца
Да белых грудзей,
Упіцца—забыцца
На сьвет, на людзей!