Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Па межах родных/Летняя раса

З летніх малюнкаў Летняя раса
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
Лета
Іншыя публікацыі гэтага твора: Летняя раса.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЕТНЯЯ РАСА

Як брыльлянты, расьсявае
Ночка летняя расіцу,
Туманамі спавівае
Луг зялёны над крыніцай.

А як раніца настане,
Бліскі сонца загуляюць, —
Рос прыходзіць адцьвітаньне,
Туманы у рэчцы таюць.

Як брыльлянты, гінуць росы
На зялёнай сенажаці;
Сонца косы, нашы косы
Не даюць паўдня ім знаці!