Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/II/Можам часта мы плакаць…

⁂ (Сумна, сумна…) ⁂ (Можам часта мы плакаць…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Тут і там
Іншыя публікацыі гэтага твора: Можам часта мы плакаць…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Можам часта мы плакаць
У вялікай бядзе,
Можам часта мы плакаць
У вялікай нудзе.

Але ёсьць-жа такі жаль,
Нанясе благі лёс, —
Што хацеў-бы заплакаць,
Дый ня выцісьнеш сьлёз.