Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Бацькаўшчына

Для Бацькаўшчыны Бацькаўшчына
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Пчолы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бацькаўшчына (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БАЦЬКАЎШЧЫНА

З зямлёй і небам зьвязывае мяне ніць —
Неразарваная веквечна павуціна:
Зямля мяне галубіць, як вернага сына,
А сонца мне душу ня кідае туліць.

Яшчэ ў калысцы я наўчыўся з песень сьніць
Аб гэтых блізкіх мне, а цесных так, мясьцінах:
Што роднай нівы я мільённая часьціна,
Што зоркі роднай ў сэрцы мне іскрынка тліць.

Так Бацькаўшчыну я здабыў сабе бяз злосьці,
Узрос з яе й чужых з яе ня скінуў косьці,
Грудзьмі тулюсь к ёй, як да матчыных грудзей.

І калі зьдзекваецца нада мною хтосьці —
Над Бацькаўшчынай зьдзекваецца ён маёй,
Калі-ж над ёй — мяне тым крыўдзіць найцяжэй.

1915 г.