Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Думка

Дайце мне… Думка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Куды не ўцякаю…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думка (Покуль старасьць неўдалая…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКА

Покуль старасьць неўдалая
Костак з ног ня вале, —
Рвіся, думка маладая,
Туды, вышай, далей!

К таей праўдзе ненапраснай,
К шчасьцю і свабодзе,
Рвіся, покуль будзе ясна,
Покуль будзе годзе.

Гарапашна, непрасьветна
І ў душы і ў хаце, —
Стане горай няпрыветна,
Калі будзем спаці.

Дык жывучы скокам-бокам,
Покуль сэрца точыш,
Рвіся, думка, ненарокам, —
Знойдзеш, што захочаш!