Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Наша гаспадарка

Пчолы Наша гаспадарка
Санэт
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Чаму?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша гаспадарка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАША ГАСПАДАРКА

Спрадвеку мы у родным краю гаспадарым, —
Свае загоны сеем, пасьцім статак свой;
З надзеяй сустрачаем выраі вясной,
З надзеяй ўвосень іх праводзім над папарам.

Спрадвеку ходзім пад панамі і пад царам
На недруга й на бліжняга свайго вайной,
Хоць нам за нашу кроў падзякаю адной —
Крыжы і хаты нашы скошаны пажарамі!

Так гаспадарым мы і дома і за домам,
Усё ждучы пацехі з севу і жніва,
Ждучы дарма, як летам жджэ расы трава.

Чужы і свой хлеб станавіцца жорсткім комам
І душыць кліч: ці доўга будзе нам заломам
Варшава панская і царская Масква.

7-XI—18 г.