Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/III/Я казак — не казак…

Куды не ўцякаю… Я казак — не казак…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Я і воля мая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я казак — не казак…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я КАЗАК — НЕ КАЗАК…

Я казак — не казак,
Што нагайкай сьвісьціць,
А казак, што калісь
Знаў, як волю любіць!

Што гуляў за Дняпром
Ад зары да зары,
Ў вольнай Сечы грымеў,
Як парогі ў Дняпры.

Што на бел-сьвет сьпяваў
Песьні з поўных грудзей
І гасьцінна прымаў
З сьвету вольных людзей.

Што умеў пастаяць —
Паляцець у паход —
І за волю сваю,
І за ўвесь бедны род.

Што кароны пікой
І пасады ўстрасаў,
А законы крывёй
Самаўладцам пісаў!

7-VII—11 г.