Збор твораў (Купала, 1925—1932)/V/VI/Сваякі

Буралом Сваякі
Байка
Аўтар: Янка Купала
1928 год
Ястраб, лісіца і певень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сваякі (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СВАЯКІ

Раз абселі Беларуса
Маскалі ды Ляхі,
І давай яму сваяцтва
Тыкаці з-пад пахі:

— Ты мой ісьціны браточак! —
Маскалёк бармоча;
— Ты мой хрэсьнік, мой сыночак! —
Юда-Лях сакоча.

Беларус-жа ім на тое:
— Сваячкі мае вы:
Смачны жолудзь вам на каву,
Дый высока дрэва!

1914 г.