Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Памаліся…

Крыўда Памаліся…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Далей і болей…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Памаліся (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАМАЛІСЯ…

Памаліся, старча,
За дабро, за збожжа;
Што сяўцоў сабою
Пракарміць ня можа.

Памаліся, старча,
За жывёлку-статак,
Што ідзе, рыкае
Каля дымных хатак.

Памаліся, старча,
За людзей, за нелюдзь,
Што ляглі, заснулі,
Што жывуць і дрэмлюць.

Памаліся, старча,
І за край свой родны,
Што гадкі кароце
Ў сіверах нязводных.
..........
Памаліся, старча!

Бэнін, 15-X 1909 г.