Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Устань

Ня дружы… Устань
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
З песень бедака
Іншыя публікацыі гэтага твора: Устань.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСТАНЬ

Устань!
Ўсе, глянь,
Пайшлі…

І вот —
Свабод!
Зямлі!

А ты —
Сьвяты —
Закіс, —

Зьвёў хлеб,
Асьлеп,
Азыс.

Эх, бой,
Як стой,
(Зазлуй),

Злаўчы,
Крычы,
Ваюй!

Ці так
Бядак
Прапаў,

А мо‘
Ты-б што
Дастаў?!

15-VІІ 1907 г.