Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/I/Цемната і слата…

Замчышча ⁂ (Цемната і слата…)
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Я не для вас…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Цемната і слата…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Цемната і слата,
Вецер б‘ецца ў вакно,
Як-бы нанач у хату
Ён просіцца,
Як-бы стужай яму
Надаела даўно
Ў чыстым полі бязвольна
Разносіцца.

Я ў хаце адзін
І мінуты лічу,
Ці ўжо скора ноч гэтая
Скончыцца?
Адзіноцтва-ж, як здань,
Мігаціць у ваччу,
Ля пасьцелі вужакаю
Корчыцца!

1913 г.