Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Вецер

Улетку Вецер
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Па Даўгінаўскім гасьцінцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР

Ах, і з якой-жа дакукай
Бушуе са сьвістам крылаты!
Вые жалобна, як сука
Па ўтопленых дзецях-шчанятах.

З гікам праз нетры, ламочча
Імчыцца і ліжа вужакай,
Ліжацца ў вушы, у вочы,
Як тая сьлізьлівая п‘яўка.

Скуль яго з немачай гэтай
Нялёгкая гоніць, прыгнала,
Як-бы яму людзей, сьвету
Бяз сьвету майго яшчэ мала?

Я-ж не прасіў і ня клікаў, —
Ня трэба такога мне госьця, —
Без тваёй музыкі дзікай
Патраплю злажыць свае косьці.

1926 г.