Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Дзе стаяў двор панскі…

Каб… Дзе стаяў двор панскі…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Дзьве сястры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе стаяў двор панскі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕ СТАЯЎ ДВОР ПАНСКІ…

Дзе стаяў двор панскі
Грознаю пікетай
І паны спраўлялі
Гарцы ды банкеты, —

Там цяпер красуюць
Выселкі, пасёлкі,
А іх аздабляюць
Сямі-цьвет вясёлкі.

*

Дзе стаяў на полі
З бічам прыганяты
І ганяў прынукай
Змучаных аратых, —

Там цяпер бяз страху
З выглядам малойца
Новы вольны сейбіт
Братаецца з сонцам.

*

Дзе палац быў панскі,
Дзе жыцьцё йшло пуста
І гняздо зьвівалі
Вызыск і распуста, —

Там цяпер парадак
Іншы разгарнуўся:
Сочаць веду дзеткі —
Кветкі Беларусі.

Ліпень 1926 г.
Акопы