Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Дыктатура працы

Зыходзіш, вёска, з яснай явы… Дыктатура працы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
За ўсё…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дыктатура працы (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЫКТАТУРА ПРАЦЫ

Культуру хамства і даляра
Князёў і біскупаў палацы
Ад Скандынаваў да Сахары,
Зруйнуеш, дыктатура працы.

Сьвет рабаўласьнікаў і турмаў,
Сьвет богахвальства, спэкуляцый
Маланкай дызэляў віхурнай
Падпаліш, дыктатура працы.

Насельнікаў зямлі вячыстай,
Што звыкліся ў крыві купацца,
Сярпом і молатам агністым
Зраўнуеш, дыктура працы.

Закон і права ў долі роўнай
Для ўсіх народаў, для ўсіх нацый
Рукой жалезнай, непакорнай
Напішаш, дыктатура прады.

Жыцьцё бяз цемры і цярпеньня,
А ў ясным сонцы, як у байцы,
Для ўсіх вякоў і пакаленьняў
Збудуеш, дыктатура працы.

1929 г.