Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/II/Лясное возера

Крым Лясное возера
Верш
Аўтар: Янка Купала
1932 год
Груган
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лясное возера.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЛЯСНОЕ ВОЗЕРА

Дрэмле абсаджана лесам адвечным,
Цінай засланае возера ў лесе;
Шастае сьціха асока і аер,
Нудныя казкі куст з кустам шапоча.

Сосны і вязы, дубы і асіны
Вокала возера вартай пасталі,
Долу ківаюць паклоны нямыя,
Небу малітву таемную твораць.

Возера! Возера! Йду к табе смутны
Соннаю пушчай, амшалаю сьцежкай, —
Жоўтае лісьце шасьціць пад нагамі,
Шчокі калючка сасновая шчыпе.

Сам з сабой на-сам пад дубам саджуся, —
Вочы і думкі пабеглі далёка…
Сьцішна над возерам, воблачна ў небе…
Недзе запелі ўзьвіжаньне гусі.

10-VIII 1919 г.
Акопы