Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Гасьцінец

Нязжатыя гоні Гасьцінец
Верш
Аўтар: Аляксей Кальцоў
1932 год
Арыгінальная назва: Путь (1839)
Пераклад: Янка Купала
З песень барацьбы за волю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гасьцінец (Кальцоў/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАСЬЦІНЕЦ

З рускага — Кальцова

Шлях — гасьцінец даўно
Прада мной лёг, ляжыць,
Дый па ім нельга мне
Ні лятаць, ні хадзіць.

Хто-ж трымае мяне,
Каго кінуць мне жаль
Што да гэтай пары
Ня пушчуся я ў даль?

Ці то доля на сьвет
Сірацінай прышла,
Ці са шчасьцем сьляпым
Звод разлуку ўзяла?

На гады я ня стар, —
Звонка песьні пяю,
Поўна дум галава,
Поўна сэрца агню.

Скарб нялічаны мой
Пад замкамі ляжыць
І хадун вараны
Асядланы стаіць.

Але волі няхват
Мне у сьвет паляцець,
У чужой старане
На людзей паглядзець.

Дзе падчас — у бядзе —
Сябе ў крыўду ня даць,
Проць благіх непагод
Грудзьмі сьмелымі стаць.

Быць вясёлым, скакаць
На бяздольлі сваём,
На загубу пайсьці,
Песьні пець салаўём.

Вільня 16-IX—1909 г.