Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Сасонка

Доля наша Сасонка
Верш
Аўтар: Марыя Канапніцкая
1932 год
Арыгінальная назва: Choinka w lesie (?)
Пераклад: Янка Купала
Каваль
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сасонка (Канапніцкая/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




САСОНКА

З польскага — М. Канапніцкай

А хто-ж, хто сасонку
Гэту ў лесе сеяў?
Ой, засеяў яе ветрык,
Што над хатай вее.

А хто-ж, хто сасонку
Напаіў вадзіцай?
Ой, паілі яе сытна
Росы і крыніцы.

А хто-ж, хто сасонку
Грэў у сонным боры?
Агравала яе сонца
З наднебных прастораў.

А хто-ж, хто сасонку
Выхаваў з зярняці?
Выхавала яе гэта
Наша зямля-маці.