Збор твораў (Купала, 1925—1932)/VI/III/Сейбіт

З песень барацьбы за волю Сейбіт
Верш

1932 год
Пераклад: Янка Купала
Лісьце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сейбіт (невядомы/Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЕЙБІТ

З рускага

Сей-жа, сей, сяйбіток,
Сей ды песеньку пей, —
Праца пойдзе спарней!
Сей ды песеньку пей,
Праца пойдзе спарней!

Стала жыта ўжо сьпець,
Час на поле з сярпом!
Будзем жаць, песьні пець,
Час на поле з сярпом,
Будзем жаць, песьні пець.

Ужо час малаціць,
Дык цапамі жытцо
Будзем дружна мы біць,
Па снапох, каласох
Мы цапамі так біць!

А цяпер-жа чарга
Прыйшла мельніка ўжо,
Намалоў ён мукі
У край поўны мяхі,
Намалоў ён мукі!

Будзем хлеб рашчыняць,
Цеста ў дзежцы мясіць,
Дый у печку садзіць,
Хай пячэцца хлябок,
Што прыдбаў сяйбіток.

1924 г.