Здаецца
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1929 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 4, чэревень 1929 г., б. 11
Пустая хатка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





ЗДАЕЦЦА.


Здаецца-б усіх на каленях прасіў,
і годных, й нягодных, і добрых і злых,
каб толькі народ наш ярма не насіў,
каб мог аддыхнуць і не рабіць на чужых.

Здаецца-б зварушыў усю я зямлю,
скалістыя горы разьбіў-бы ў прах,
каб толькі Народ наш меў волю сваю
і моцна трымаў у працоўных руках.

Здаецца-б усіх біў-бы, наводзіў-бы жах
На здраднікаў Маткі, крыўдзіцеляў ўсіх,
ніштожыў-бы злыдняў і мсьціў-бы аж страх
за крыўды і зьдзекі прадзедаў маіх.

Здаецца-б паліў я ўвесь гэты сьвет,
агонь каб сьвяціў па ўсіх цёмных кутох,
мо‘ дзе хто тут праўды знайшоў-бы хоць сьлед.
Няма! Марнее яна ў ланцугох.

Здаецца-б я сварыўся з Богам самым,
які дапускае на гэтай зямлі,
што сіла пануе над праўдвай ва-ўсім.
Калі-ж вызваліш Божа, праўду, калі?


Ўл. Казлоўшчык.