Зламаныя сосны
Зламаныя сосны Верш Аўтар: Яніс Райніс 1903 (пераклад ?) Арыгінальная назва: Lauztās priedes Пераклад: Кастусь Езавітаў |
Віхор найвышэйшыя сосны зламіў,
Што ў дзюнах на ўзмор’і стаялі, —
Паглядамі ў далі імкнулісь яны,
Хавацца, гнуць сьпін не жадалі.
«Зламіла, варожая сіла, ты нас,
Ды йшчэ барацьба не спынілась,
У соснах аб даль летуценьні чуваць,
І помста ў галінах стаілась!»
І сосны найвышшыя зноў ўжо жывуць —
На воду ўсплылі караблямі.
Адважна ўздымаецца гордая грудзь —
Зноў з бурамі бой неспыняны.
«Ламіся, варожая сіла, грымі,
Мы дойдзем да даляў, дзе шчасьце,
Ламі нас, тапі, аб скалу расшчапі —
Мы выйдзем да сонца з нянасьця!»