Змаганне
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1918
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/74.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы будзем змагацца за лепшую, светлую долю
Для роднага беднага брата,
Каб коласам буйным у нас залацілася поле,
Каб хаты былі ў нас багаты.
Мы будзем змагацца за волю, за шчасце ратая,
Што ў вёсцы жыве каля бору,
Каб праца цяжкая не мчалась, як хвалечка тая,
У кішэнь гультаёў без разбору!
Мы будзем змагацца з чужою навалай здзічэлай,
Што рвецца сюды чорнай хмарай,
Што нішчыць сялібы сялян саранчой ашалелай,
Пякельнай, зачумленай карай!
Мы будзем змагацца з крывавым раз'юшаным катам,
Што лепшых сыноў нашых губіць,
Што подла гандлюе жыццём аслабеўшага брата,
Яго кіпцюрамі галубіць!
Мы будзем змагацца з агідным чужым ліхадзеем,
Што кпіць з мужыка, з яго мовы,
На дух беларускі што гострыць з яго гадам змеем,
Куе на яго смерць-аковы!
Мы будзем змагацца за межы зямлі Беларускай,
Мы здужаем ворагаў працы,
Свабоднай і цэлай зямля наша быць хутка мусі.
Мы будзем змагацца!