Зорнасьць (1927)/Блізкім і родным/М. Гурло

В. П. М. Гурло
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
З ёю я спаткаўся
Іншыя публікацыі гэтага твора: М. Гурло.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




М. ГУРЛО

Сёньня ў сэрцы звоніць радасьць,
Ў ім палаюць агняцьветы.
Ты мне, любая, ня здрадзіш?
Ты ня здрадзіш, ты ня здрадзіш

Песьні шчырага поэты.
Што было, таго ня будзе:
Сум зьмяніла песьня-радасьць.
І хвалюе мае грудзі,

Мае грудзі, мае грудзі
І прыгожасьць і прынада.
Сон мой збыўся, твой — таксама.
Ўспомні ты наш дзень спатканьня —

Тады жыта каласамі,
Каласамі, каласамі
Нам шаптала прывітаньні.
Тваё сэрца боль адчула,

А маё — адну трывогу:
Ці ты будзеш шчыра-чулай,
Шчыра-чулай, шчыра-чулай,
Каб ступіць на шлях-дарогу,
На якую сталі сёньня?

І прыбоі і адбоі
Сёньня ў сэрцы моцна звоняць,
Моцна звоняць, моцна звоняць
Пра жыцьцё маё з табою.

1926 г.