Зорнасьць (1927)/Блізкім і родным/У маім сэрцы

Памяці Шэўчэнкі У маім сэрцы
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
У. Дубоўку і А. Вольнаму
Іншыя публікацыі гэтага твора: У маім сэрцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У МАІМ СЭРЦЫ…

(Сястры Н. Гурло)

Ў маім сэрцы ёсьць месца для многіх,
Але ты мне мілей за усіх,
Бо нядарма так многа трывогі
Я па сьвеце з сабою насіў.

Ты і я — мы цяпер адзінокі:
Ўсю сям‘ю загубіў лёс злы…
А загэтым з журбой сінявокай
Мы зьвязалі жыцьця вузлы:

Ты калісь, падзіцячаму рэзвай,
Падыходзіла часта ка мне,
І твой голас з усьмешкай прарэзьлівай
Нібы струн пераборы зьвінеў.

Ты ня помніш ўжо, мусібыць, мацеры?
Бо дзіцём ты была яшчэ,
Калі сьлёзы па ёй, як пацеркі,
Рассыпаў я з жалобных вачэй.

Бацьку помніш. У час яго восені,
Калі адцьвітаў жыцьця мак,
Ты яму сваю шчырасьць падносіла,
Хоць была і дзіцем сама.

Перад самай хвілінаю сьмерці
Ён, казалі, мяне ўспамінаў;
Я тады валачыўся па сьвеце —
Ня пушчала дахаты вайна,

Пасьля бацькі памерла Гануля,
А за ёю абодвы браты,
Што зьнізала шалёная куля;
Засталіся адны — я і ты.

Нас таксама злы лёс рэзнуў востра,
Нашы сьцежкі — далёкі маяк,
Шляхі нашы заблытала ростань…
Я яе не забуду ніяк.

Менск, 1925 г.