Зорнасьць (1927)/Радасьць/Хіба ў зіме

Пралескі Хіба ў зіме
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1927 год
Праплыў я шмат
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хіба ў зіме…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ХІБА Ў ЗІМЕ…

Хіба ў зіме прыгожасьці няма?
Вось сьцеле сьнег пуховую пасьцель…
Здаецца, што зацьвіўся белы мак,
Здаецца, вось і яблыня цьвіце.
Лятаюць, кружацца сьняжыначкі, як рой,
І шчыра пацалункі шлюць мне ў твар,
А гурбы белыя ўздымаюцца гарой.
Ах, колькі ласкі тут і колькі хараства!
Хоць холадна, але мяцежны жар
Яшчэ мацней хвалюецца ў душы,
Жыцьцё маё палае, як пажар,
Бо бельлю ўсьнежанай калышыцца ўся шыр.
І тчэ дыван і каляровасьць тчэ,
А радасьць прабуджае звоны струн.
Ўзьвівайся-ж, завіруха, дзьмі мацней, —
Я ўвесь цяпер жаданьнямі гару.

1925 г.