Зорным шляхам (1932)/Безьбярэжжы каласьсяныя/У бярэзьніку — зялёнцы…

Вясковая ідылія ⁂ (У бярэзьніку — зялёнцы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Салодкі шум грымячых шын…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

У бярэзьніку — зялёнцы
Зашумелася вальней…
У кустох, аблітых сонцам,
Зноў зачохкаў салавей…

Зноў я нечага жадаю,
Зноў я нечага тамлюсь
Мо’ з вішнёвым цьветабаем
Цалаваць маці — зямлю?..