Зорным шляхам (1932)/Места вагнявокае/Насталі цудоўныя ночы…

Месячная казка ⁂ (Насталі цудоўныя ночы…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
⁂ (Спляліся цені — попел змрокаў…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Насталі цудоўныя ночы —
У сэрцы спакойна ізноў.
І жмурацца вечарам вочы
На сьвет сінядымных вагнёў.

Каб мог, я-б, рукою махнуўшы,
Спыніў места вулачны рух…
У сэрцы — як лебедзь заснуўшы,
Грымуча і гулка наўкруг.

1930.