Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Вагні ярчэйшыя…

⁂ (Паверце, я яшчэ вельмі наіўны…) ⁂ (Вагні ярчэйшыя…)
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Музыка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗       ∗

Вагні ярчэйшыя…
Вясеньні веў…
Гальштук сьвятлейшы я
Сягоньня ўзьдзеў…

Настроі ціхія,
Як нейкі сьпеў…
Здаецца ў міг-бы я
Так занямеў.

Іду… валандаюсь
У ценях дрэў…
Сёньня-б я рандэ-ву
З усімі меў…

Вільня 1931.