Зорным шляхам (1932)/Напевы і думы/Дазорца

⁂ (Дрэвы шапочуць у боскай драмоце…) Дазорца
Верш
Аўтар: Хведар Ільяшэвіч
1932 год
Спацэр

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЗОРЦА.

Ён у ночы страляе кашлем,
Марыць позяхам аба сьне
І даўгія гадзіны ўважна
Маўчыць у глухой цішыне.

У яго душа зьліняла
Ад турэмнае жоўці муроў.
Бачыў ён, як з зубоў сьцякала
На каменным цамэньце кроў.

На пратэсты ён паясьняе,
Што ён мае дзяцей і дом
І ля цэлі на 1-га мая
Доўга слухае, слухае ён.

Ў дзень звальненьня неяк цяжка —
Rzeczy zbіerać — ледзь не шапне.
Ён у ночы страляе кашлем,
Марыць позяхам аба сьне.

1929.