Зьмітраку Бядулю
Зьмітраку Бядулю (эпіграма) эпіграма Аўтар: Цішка Гартны Крыніца: http://tsikhan.livejournal.com/81509.html (ЛіМ. — 1932. — № 15 ад 5 жніўня. — С.4) |
Язэп, зблудзіўшы ў цёмных крушнях,
Спаткаў пад кустам салаўя
І сябру мовіў прастадушна:
«Твая, брат, доля, як мая
Дваім нам блутанай пуцінай
Прыйшлося шмат павандраваць.
Давай-жа песьняй лебядзінай
Былы наш посьпех апяваць»