З Тараса Шаўчэнкі: «Каўказ»
З Тараса Шаўчэнкі: «Каўказ» Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Алесь Гарун Крыніца: https://knihi.com/Ales_Harun/Z_Tarasa_Saucenki_Kaukaz_spz.html |
Іншыя публікацыі гэтага верша: Каўказ (Шаўчэнка). |
...Скарэй, скарэй ў навуку к нам!
Пачом хлеб-соль пакажам вам...
Мы не пагане,
А з хрысціянаў хрысціяне.
Усё святое:
Іконы, цэркві, Бог у нас!
Нам толькі сакля вочы коле:
Чаго яна стаіць у вас,
Не намі дадзена? І вам
Чурэк[1] мы ваш чаму не кінем,
Як тым сабакам? І нам
Чаму за слонца не павінны
Плаціць вы? От,— ўсяго!
Нам трохі трэба! А за тое,—
Каб з намі дружбу вы трымалі,
Навукі шмат бы пераймалі.
У нас абшары!.. Як на тое —
Сібір на ўсходзе,— во краіна!
Людзей, астрогаў,— што лічыць!
Ад малдаваніна да фіна —
На ўсіх языках ўсё маўчыць...
Бо ўсім здаволена!..
- ↑ Каўказскі хлеб.