З гісторыі (Шыманоўскі)

З гісторыі
Санет
Аўтар: Станіслаў Шыманоўскі
1920 год
Крыніца: Беларусь. — 14 студзеня 1920. — №8 (64); бач. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З гісторыі.

Жыў у няволі доўгі час мой бедны брат,
А шчасьця ён ня меў, як варадзіўся;
І хлеба чорнага куску ня раз быў рад,
І у бядзе куском сваім з другім дзяліўся.

А працы, крыўды і гора меў ён шмат;
Нявольнік быў, у школе ня вучыўся.
Скрыўдзіць і ашукаць яго быў кожны рад,
А ён ня раз крывавымі слязьмі заліўся.

Жыцьця ня відзеў добрага… Чаму-ж цяпер
Мой беларус ня злодзей і ня зьвер?!.
Яго-ж так доўгі час да гэтага вучылі!

Бо ён людзей па свойму ўмеў цаніць, —
Знаў, хто гаворыць праўду, хто маніць,
І ворагі душы яго не ачарнілі.

Ст. Шыманоўскі.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.