З дзяцінства фіялкавых раніц…
З дзяцінства фіялкавых раніц… Верш Аўтар: Уладзімір Жылка Крыніца: http://old.knihi.com/bk/zylka/zylka1.html |
* * *
З дзяцінства фіялкавых раніц
З юнацтва лілейнага дзён
Малітваў не знала, ружанец,
Нясла слугавання закон.
Ў вянкі завівала лятункі,
Аквечвала ж кроплямі слёз,
І ў ночы прыносіў дарункі
Ласкавы, салодкі Хрыстос.
Ні з кім не дзяліла пасцелі,
Нявехну туга праз гады,
Каб вернай дзявоцкасці белі
Нязгаматна ўзяў малады.
(?)