З днеўніка арміі Зялёнага Дуба

З днеўніка арміі Зялёнага Дуба
Абразок
Аўтар: Вячаслаў Вячаслававіч Адамовіч
1919 год
Крыніца: Часопіс «Звон», № 21 ад 10 кастрычніка 1919 г., б. 2-3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З днеуніка арміі Зяленага Дуба.
Ноч у стане.

Вось ночка пакрыла паляну, гдзе чуць мігау астатні шакаль у вогнішчы. Пры дагараючым агні сядзело чалавек з дзесяць зеленадубцау і пільна слухалі аднаго сябра, які, важна размахваючы рукамі, аб нечым гаманіу. Здалеку здавалося, што гэты расказчык гаманіу аб чым то паважным, але добра прыгледзеушыся, на тварах слухачоу можна было разабраць, што гутарка ідзе аб вельмі сьмешным выпадку, бо ня усьпеу ен добра кончыць сваю гутарку, як падняуся такі рогат, што стары Сымон, каторы спау недалеч каля агню, падняу галаву, паслухау і вылаяуся: „А каб вас нячыста сіла падушыла! Спакою няма на вас… Годзі ужо!“ Але гэты нездаволены голас яшчэ болей паддау жару, і зарагаталі ужо ня толькі седзючые каля агню, але пачууся рогат адкульсь з цемнаты.

— „Ну, на сягодні годзі, хлопцы!“—сказаў Піліп, падымаючыся з зямлі. „Гайда спаць, а то бачыце Сымона пабудзілі,—бурчыць, як мядзьведзь ў бярлозе“, сьмяючыся сказаў ен і адышоў ад вяселае кампаніі.

Памаленьку усе разышліся. Каля агню асталося чалавек са тры, але і тые, пакурыушы, паляглі, палажыўшы пад голавы свае мяшкі з адзежай. Хутка быу чуваць толькі храп адпачываючых людзей… Ня спалі адны вартаунікі, стоячы у канцох паляны, пільна прыслуховаючыся да кожнага шуму ў лесе… А лес спау. Ціха шамацелі галінкі між сабой, як бы змауляліся аб таемных справах свайго жыцьця. Сьвяцілі зоркі з высокага неба, глядзелі на адпачываючых людзей і, здаецца, песьцілі іх чуць прыметнымі праменьнямі. Спалі людзі, але ня доўга…

Сыгнал.

Вось у начной цішы пачууся плач савы, і вартаунікі навастрылі вушы, вось яшчэ і яшчэ… Так і есьць: вораг ідзе! Пабудзіліся людзі, пачалі штурхаць пад бокі тых, каторые яшчэ не прачнуліся. Хутка ўсе былі гатовы… Страшна было чуць, як сярод ночы лязгацелі вінтоўкі, і цяжка уздыхалі люд:

Вось над грамадай людзей высунууся некі чачавек у касматай шапцы. Гэта быу Дзяргач. Ціхім голасам ен пачаў гаварыць:

— Сябры! Час настау! Вораг ідзе, дык няхай ен знайдзе сабе тутака, сярод лясоу, магілу! Пастаім за родную справу! Хай кожны добра ведае, што вораг ня будзе мець літасьці, калі звагае нас,—дык бецеся да астатняга уздоху… Хай Бог нам дапаможа! скончыу ен. „А цяпер, старшыны, да мяне!“ І колькі людзей абступілі Дзергача.

— Ну, вось што, паны старшыны: трэба зрабіць так, каб вораг не пасьпеў апамятавацца, покуль будзе зьніштожан, альбо разбаронен. А дзеля гэтага трэба вось што: вы, пане Ерш, пайдзеце са сваімі людзьмі і куляметам і падпалеце кучы шакалеу, што ляжаць каля грэблі пры Воўчай Сьцежцы, а агонь адкрыеце з другога боку грэблі. Усе гэта зробіце, як пачуеце гвізд.

— Добра,—еказаў Ерш,—і хутка са сваімі людзьмі згінуў у цемнаце лесу.

— А вы, пане Громау, са сваімі людзьмі разьбярэце масток на грэблі і першы адкрывайце агонь. А я з сябрамі нападу на іх з двох бакоу грэблі. Ну, у добры час, сябры, з Богам!

І старшыня Громау з малайцамі уплыу у цемнату.

— А вы, пане Сымон, баранеце стан сваей камандай!—скончыу Дзяргач.

На паляне засталіся толькі Сымон ды яго людзі.

Вораг ідзе.

Прытаіліся зеленадубцы па бакох грэблі, у кустох за пнямі, за высокімі дубамі і ждуць… Ужэ чуваць вялікі шум ад тупату коней і людзей. Скрыпяць калесы вазоу і чуваць, як людзі часалі гамоняць адзін да аднаго… Усе бліжай і бліжай. Вось ужо да мосту пад‘ежджаюць… Яшчэ міг і пачуўся крык. Нехта паляцеў у воду.

„Стой! Куда прош! Моста нет!“—разносіцца голас ворага, і некалькі чалавек сьпяшаюцца памагчы свайму правадыру. Але у гэты міг з другога боку канавы загаманіў нехта зычным голасам: „Здавайцеся, калі жыцьце міла, а не—згінеце, як дым у паветры!“ То крычау ім Громау.

— Товарышчы ні с места! К оружію! Сюда пулеметы!—чуваць каманду сярод ворагау.

У гэты міг загаманіу кулямет, але ня уражы. А разам панесся моцны гвізд, і вялікі пломень запалау ззаду ворага… Трашчаць стрэльбы, гамоніць кулямет: „бах, бах, бах“.

Пачуліся сьмяртэльные крыкі і лаянка начальнікау.

Сунуліся людзі у гушчарню лесу, але і адтуль загрымелі выстралы, засьвісталі кулі.

— „Здаемся, здаемся!“заралалі ашалелые людзі, абнятые з усіх бакоу і пачалі кідаць стрэльбы на землю.

Вось зноу зычыць гвізд, і сьціхлі выстралы. Запалау агонь, і Дзяргач з людзьмі вышаў з засады. Са усіх бакоу беглі зеленадубцы і адбіралі ад ворага яго баявые прыпасы. Шмат забралі вінтовак, набояў, тры куляметы і усе гэта зьнесьлі з вачэй стаяушых, як нежывых, ворагау.

— Ну, а цяпер,—зьвярнуўся да іх Дзяргач: можаце іці туды, адкуль прышлі, і сказаць сваім, што так пагінуць усе, хто пойдзе сюды, хто падыме руку на свабоду нашай Бацькаўшчыны! Скажэце сваім, што тут спаткалі вы тых, хто уміраючы крычыць: „Хай жыве Вольная Беларусь“!

— Хай жыве!—гукнулі зеленадубцы у вадзін голас.

— Ну, ідзеце сабе,—кіунуў Дзяргач на ворагау.

Нясьмела рушыліся людзі і пайшлі, апусьціушы задуманные голавы, ад таго месца, гдзе колькі іх сяброу асталося ляжаць на векі.

В. Адамовіч.

(Канец будзе).