З народу мы…
Верш
Аўтар: Францішак Грышкевіч
3 сакавіка 1926 году
Крыніца: Часопіс «Студэнская думка», № 1 (7), сакавік 1926 г., б. 1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





З народу мы…


З Народу выйшлі і ў Народ ж
Мы пойдзем поўны веры…
З народам пойдзем мы ўпярод,
Як верныя жаўнеры.
З Народам мы… Народ за нас…
Пад намі збройны коні…
Ах… годзі спаць!… Ісьці ўжо час…
Араць трэ‘ родны гоні.
Скарэй за плуг, хто жыў і дуж
Дзяры дзірван палетку…
Нясі сьвятло у цёмну глуш,
Дай брату шчасьця кветку.
З Народам мы!… Хто-ж проціў нас,
Хто йдзе супроць Народу,
Каму прамень надзеі згас,
Хто жджэ няшчасьця году—
Ах… проч ад нас… З Народам мы!
Бо дзеці мы Народу:
З Народам церпім мы адны
За Волю і Свабоду.


Фр. Грышкевіч.