З павяўшай славы (1919)

З павяўшай славы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1919 год
Крыніца: Часопіс «Звон», № 10 ад 15.IX.1919 г., б. 1
Іншыя публікацыі гэтага твора: З павяўшай славы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





З павяўшай славы


З павяушай славы быушых дзён,
З магільных прадзедавых крас,
Пад стогн няволі, путау звон
Мы зложым песьню, зложым сказ,
А так агністы, як пажар.
А громкі так, як грому удар.
І так, каб чуу і брат і кат
З нізін-далін, з высокіх гор
Ад меж да меж, ад хат да хат
Зайгралі у сьвету дружны хор
З жыцьцем у тон, з віхрамі у тон
Пра свой папас, пра свой палон.
Хай тое усё, што спало у сьне,
Паўстане яваю жывой
І сьветам блудным здрыгане
І панясе скрозь сьветач свой
Ад края у край, між сьпячых сіл
Аж там — да бацькаускіх магіл!


Янка Купала.

Калісбэрг, 21/VIII 1919 Г.