Віхор Меч
Санэт
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Хто мужны, хто сьмелы, хто дужы…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Меч (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЕЧ

Яго ў зямлі знайшоў маёй разлогай,
Гаручы прадзедаў вузкі загон.
Вясёлым звонам аказаўся ён,
Калі чапіў канцом майго нарога.

Абцёр пабожна йржу часу благога,
І заблішчаў старых стагодзьдзяў сон,
І напіс на клінку, нібы закон, —
„Да рэшты бой!“ — зірнуў загадам строга.

І вось няма нясьмеласьці, разваг.
Для сэрца вернага — чужынцам страх:
Радзімы схоў вартуйце, маткі, сёстры!

Я з грамадой іду па шчасьце нам.
Мой меч зіхціць непераможны, востры.
Змагуся сам — так сотням перадам!

1924 г.