З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Палімпсэст

Замчышча Палімпсэст
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
⁂ Мы любім даўнія паданьні…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Палімпсэст.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЛІМПСЭСТ

Ёсьць рукапісы, зьмест якіх сьцярты ледзь знаць
Ці на‘т другі напісан сэнс бязбожна.
Іх паліпмсэстамі прынята здаўна зваць,
І першы іхні змысл пайме ня кожны.

Краіна родная! Так сталася й з табой.
Багацьце й хараство твае прыроды
І прошласьць слаўную зьмяшаў чужак з гразëй
І словы вывеў гадкія для зводу.

Але працоўны дух, разьбіўшы мур турмы,
Здалеў вяковы бруд паганы зьмесьці.
І з дзіўнай любасьцю чытаем тое мы,
Што захавалася на палімпсэсьце.

1921 г.