З палёў Заходняй Беларусі (1927)/II/Сёмуха

⁂ Мы любім даўнія паданьні… Сёмуха
Санэт
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Беларусь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сёмуха (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЁМУХА

Начыста зьмецены і вуліца й двары,
Ля ганкаў і варот вясёлыя бярозкі —
Сягоньня Сёмуха, сягоньня сьвята вёскі,
І весялейшае ня знойдзецца пары.

Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, сьмяюцца сонца коскі;
А ў хаце бел абрус, падходны блін — дар боскі,
І шчасьцем сьвецяцца мужычыя твары.

І веру радасна я болей, чым калі,
Ў вялікі лёс і шлях радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ,

Узрушыць, як адзін, пры сьвеце бліскавіцы.
Прыдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам дай зьдзяйсьніцца!

1922 г.