З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Вецер

Беларусь Вецер
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Летні вечар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Жылка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЦЕР

Вецер урваўся праз весьніцы,
Пыл на дварэ крутануў,
„Вер, што жаданае зьдзейсьніцца,“
Ласьцячы вуха, шапнуў.

Шпаркі і сьмелы ў захопленьні
Лёгка праскочыў праз плот
Штось зашумеў між каноплямі,
Борзда мінуў агарод.
Там-жа, дзе жыта з пшаніцаю

Сьпеляць свае каласы,
Блытаў, віхрыўся дурніцаю
І перабег на аўсы.

Лесу пабачыўшы цёмнага
Хмура-задумны аблік,
Быццам спужаўся таёмнага,
Сьцішыўся, зьменшыўся, зьнік…

1922 г.