З палёў Заходняй Беларусі (1927)/III/Чырванее заход ад марозу…

Восень ⁂ Чырванее заход ад марозу…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырванее заход ад марозу…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Чырванее заход ад марозу,
Пад нагамі парыпвае сьнег;
Быццам чорная думка, з пагрозай
Змрок паўзе, выглядае з-пад стрэх.
К ночы вецер падняўся у боры
І бушуе з канца у канец,
А на вокнах зьявіліся ўзоры…
Гэй, пара запаліць каганец!
Доўгі вечар зімовы, бяз меры,
Песьням ветру ўважаць немага…
Сьлізкай гадзінай, вузкай і шарай,
Аблягае ля сэрца туга…

1922 г.