З палёў Заходняй Беларусі (1927)/IV/Ня трывож мае самоты…

⁂ Хто там паклікаў? Сьпяшаю за кім?.. ⁂ Ня трывож мае самоты…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
„Вершы спадзяваньня“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не трывож мае самоты…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Ня трывож мае самоты,
Ня збуджай пазбытых мук:
Не адкрыю я вароты
На твой позьні, слабы стук.

Не скажу: „Ўвайдзі!“ — як раней,
Як даўней, калісь даўней.
Сэрца голас твой ня кране,
Не абудзіць больш надзей.

Я забыўся слоў любошчаў,
Далікатных, кволых слоў:
Там, дзе вецер сьвішча, хвошча,
Я аселішча знайшоў.

Там, дзе ў горах сьнежных, стромых
Толькі песьні завірух,
Дзе шляхі адно сьвядомых,
Там мацнее мужны дух.

І даведайся: — салодка
Закаханасьці палон
Замяніць на бур паводку,
На віхур свавольны звон.

1923 г.